У Кыргызстане сфармаваная кіроўная кааліцыя, пасля таго як фракцыя «Ата-Мекен» пагадзілася на саюз з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Кыргызстана і фракцый партыі «Рэспубліка»,
паведамляе інфармацыйнае агенцтва 24kg, са спасылкай на выканальніка абавязкаў спікера кіргізскага парламента Ташпалота Балтабаева.

«Мы рыхтуем кааліцыйную дамову. Нашы прадстаўнікі сустрэнуцца ў працоўным парадку з прадстаўнікамі СДПК, «Рэспублікай», каб абмеркаваць дэталі. Як і меркавалася, пост спікера застанецца за Амурбекам Тэкебаевым, прэм’ерства — за Алмазбекам Атамбаевым, віцэ-прэм’ерства — за Амурбекам Бабанавым «, — заявіў Балтабаеў.

У парламент Кыргызстана, абраны 10 кастрычніка, увайшлі пяць партый.

Паколькі ні адна з палітычных сілаў не мае больш за палову мандатаў, прэзідэнт Атунбаева даручыла да канца лістапада сфармаваць парламенцкую кааліцыю большасці лідару фракцыі Сацыял-дэмакратычнай партыі Алмазбеку Атамбаеву.
Мандаты размеркаваліся так, што для атрымання большасці галасоў у парламенце неабходна аб’яднацца не менш чым тром палітычным сілам.

«Ата-Мекен» лічыцца празаходняй партыяй. Сацыял-дэмакраты — партыя цэнтра. «Рэспубліка» — аб’яднанне без ідэалогіі. Прарасійская партыя «Ар-Намыс», што мае дамову, падпісаную з «Адзінай Расіяй», засталася па-за ўрадам.

Такім чынам, «прарасійская рэвалюцыя» ў Бішкеку не прывяла Кыргызстан у абдымкі Расіі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?