Ператрус у юрыста Балыкіна быў выкліканы запісам на інтэрнэт-форуме. Вось афіцыйнае тлумачэнне з сайта ГУУС.

Днямі ў інтэрнэце паведамлялася аб правядзенні ператрусу ў кватэры, дзе знаходзіўся юрыст Сяргей Балыкін.

У сваіх каментарах Балыкін заяўляў пра неабгрунтаванасць правядзення ператрусу, парушэнні заканадаўства і вельмі скупа паведаміў аб праўдзівых прычынах правядзення гэтага следчага дзеяння. Паднесены такім чынам факт быў закліканы выклікаць негатыўную рэакцыю грамадскасці.

Увагу праваахоўных органаў дадзены грамадзянін прыцягнуў сваім правакацыйным выказваннем ў інтэрнэце. Так,

23 лістапада на адным з форумаў ён размясціў паведамленне наступнага зместу: «Дарэчы, я датычны да здзяйснення тэракту 3 ліпеня 2008 у Мінску. Прызнаюся. Выклікайце».

Падчас праверкі сапраўднасці гэтага сцверджання высветлілі, што яго аўтарам з’яўляецца менавіта С. Балыкін. З гэтай прычыны ў кватэры, дзе ён знаходзіўся, быў праведзены ператрус з захаваннем усіх патрабаванняў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. Затым ён быў дастаўлены ў Першамайскі РУУС г. Мінска. Падчас атрымання тлумачэнняў і наступнага допыту яго ў якасці сведкі С. Балыкін сказаў наступнае: «Матывам напісання таго запісу было маё жаданне аблегчыць душу і зменшыць свае маральныя пакуты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?