У наступны раўнд прайшлі 30 удзельнікаў: 18 беларусаў, 6 украінцаў, 5 расійцаў і адна японка.
Усе, з кім я размаўляла, задаволеныя вердыктам журы. Спадзяемся, так будзе і надалей.
Галоўныя надзеі беларусаў — 25-гадовая аспірантка Кацярына Матох, а таксама наймалодшы ўдзельнік конкурсу — 16-гадовы Андрэй Шычко, вучань Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БГАМ.
З замежнікаў найбольшае ўражанне зрабіла 27-гадовая аспірантка Маскоўскай кансерваторыі Фаціма Мярданава — вучаніца славутай піяністкі Элісо Вірсаладзэ. А таксама 25-гадовая японка Ёка Накамура, якая вучылася ў Каралеўскім музычным каледжы ў Лондане.
Юлія Андрэева
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ