ЗША станоўча ацэньваюць рашэнне Беларусі запрасіць значную колькасць міжнародных наглядальнікаў на прэзідэнцкія выбары. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве ЗША і Беларусі, прынятай па выніках сустрэчы дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан і міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў рамках саміту АБСЕ ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«ЗША і Беларусь пацвярджаюць, што для паляпшэння двухбаковых адносін першачарговую важнасць па-ранейшаму мае праяўленне большай павагі да дэмакратыі і правоў чалавека,
што неабходна для прагрэсу краіны і яе грамадзян. Злучаныя Штаты спадзяюцца ўбачыць істотны прагрэс у гэтых галінах, у прыватнасці, у справе забеспячэння адпаведнасці ходу правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі міжнародным стандартам», — гаворыцца ў супольнай заяве.

Значны сам факт з’яўлення такой заявы — значыць, прызнання беларускімі ўладамі неабходнасці прагрэсу ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека.

Гэтую заяву можна расцэньваць як узяты беларускім бокам абавязак. Праўда, абавязак неканкрэтызаваны.

Пункт па дэмакратызацыі ўтрымліваецца ў большай, старонкавай заяве па пытаннях атамных матэрыялаў і развіцця атамнай энергетыкі. У ёй, між іншага, ЗША падтрымліваюць намер Беларусі будаваць уласную АЭС «на канкурэнтнай аснове».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?