Аляксандр Лукашэнка падтрымлівае мірныя ініцыятывы Грузіі.

«Беларусы — міралюбны народ, і мы марым пра мірнае вырашэнне праблем у любым кутку планеты», — заявіў беларускі кіраўнік журналістам 2 снежня ў Астане, дзе праходзіць саміт АБСЕ. «Мы падтрымліваем і заўсёды будзем падтрымліваць мірныя ініцыятывы», — цытуе Лукашэнку інтэрнэт-партал «Грузия сегодня».

Выступаючы напярэдадні на саміце, прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заклікаў расійскае кіраўніцтва да прамога дыялогу. «Мы мяркуем, што мір — адзіны шлях для дасягнення стабільнасці ў рэгіёне, і прапаноўваем дыялог Расіі», — сказаў Саакашвілі.

Ён пацвердзіў свае словы, сказаныя ў лістападзе падчас выступлення перад дэпутатамі Еўрапарламента, пра тое, што не будзе прымяняць сілу для вяртання ў склад Грузіі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?