Гэта, у сваю чаргу, стала прычынай затрымкі вылетаў трох рэйсаў.

Так, у Мінск пакуль не прыляцелі самалёты авіякампаніі «Белавія» з Калінінграда (планаваўся прылёт у 12:35), Астаны (14:30), Мілана (15:10). Таксама не прыляцелі самалёты кампаніі «Аўстрыйскія авіялініі» з Вены (12:35), кампаніі «Люфтганза» з Франкфурта (12:55), кампаніі CGI з Раменскага (14:00) і кампаніі «Турэцкія авіялініі» са Стамбула (15:10).

Перанесеныя вылеты рэйсаў з Мінска ў Калінінград (з 9:15 на 16:00), Вену (з 13:20 на 15:40) і Франкфурт (з 14:00 на 16:10).

Як растлумачылі ў аэрапорце, затрымкі звязаныя з дрэннымі ўмовамі надвор'я ў аэрапортах вылету. У даведцы падкрэслілі, што мінскі аэрапорт, адкрыты для прыёму і вылету самалётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?