3 снежня прэм’ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Сідорскі і Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове абмеркавалі ход падрыхтоўкі пагадненняў па стварэнню АЭП (Адзінай эканамчнай прасторы). Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка.

«Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі сёння ў тэлефоннай размове абмеркавалі ход падрыхтоўкі пагадненняў у рамках стварэння АЭП у адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі прэм’ерамі ў ходзе сустрэчы адзін на адзін 19 лістапада ў Санкт-Пецярбургу», — сказаў Аляксандр Цімашэнка.

Цяпер праца з гэтымі дакументамі ідзе на ўзроўні намеснікаў прэм’ер-міністраў і экспертаў. Сідорскі і Пуцін у гутарцы канстатавалі высокую ступень гатоўнасці дакументаў да падпісання.

Прэм’ер-міністры Беларусі і Расіі дамовіліся, што астатнія пытанні па дакументах, у выпадку неабходнасці, яны ўзгодняць пры асабістай сустрэчы ці ў тэлефоннай размове да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, якая павінна адбыцца ў снежні 2010 года, паведамляе БЕЛТА.

Падчас размовы Сідорскі павіншаваў Пуціна з перамогай Расіі «ў няпростым спаборніцтве за права правядзення чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе». Ён адзначыў, што Беларусь была ўпэўнена ў перамозе Расіі, і пажадаў ёй не толькі правесці гэты чэмпіянат на высокім узроўні, але і заваяваць футбольны Кубак свету ў сябе дома.

Пуцін у сваю чаргу выказаў упэўненасць, што Беларусь таксама на высокім узроўні правядзе Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе.

АЭП называюць палітычным праектам Пуціна, які мае на мэце, з дапамогай эканамічных фактараў, замацаваць Беларусь у расійскай сферы ўплыву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?