Аналітык Уладзімір Падгол лічыць, што ніякіх дэбатаў не адбылося:

«Вядучыя хацелі справакаваць дэбаты, але кандыдаты на гэта не пагадзіліся, не пайшлі. Таму дэбатаў папросту не было. Былі выклікі да Лукашэнкі».

Пісьменнік лічыць, што

агульная інтанацыя дэбатаў — канстатацыя адсутнасці выбараў у краіне.
На гэтым тле цікавасць выклікаў выступ Дзмітрыя Уса, які адкрыта заявіў аб адсутнасці прэзідэнцкіх амбіцый і жаданні змяніць выбарчы кодэкс. «Ус мне спадабаўся. Адкрыта аб сваёй пазіцыі сказаў, прызнаў, што не збіраецца перамагаць на выбарах, а толькі хоча змяніць заканадаўства. А так саліравалі Мікола Статкевіч і Андрэй Саннікаў. Заклікалі на Плошчу прыйсці, аднак не зусім зразумела, навошта. Саннікаў нават не змог упэўнена прамовіць свой афарызм пра лысую гуму», — лічыць У.Падгол.

Спадар Падгол лічыць, што з тэледэбатаў можна было зрабіць сапраўды яскравы крок: «На самым пачатку гаварылася, што кандыдаты нібы да нечага дамовіліся. Аднак насамрэч тое вылілася толькі ў адсутнасць рэзкай крытыкі на адрас адзін аднаго.

Вось калі б там, у тэлестудыі, яны раптам выбралі адзінага кандыдата ад апазіцыі, перад усёй краінай — гэта быў бы моцны крок.
Можна было б смела заклікаць людзей на Плошчу. А так нібыта заклікалі, але не зразумела, супраць чаго пратэставаць. Ніводзін з іх самастойна Лукашэнку не пераможа. Ніводзін не даказаў падчас дэбатаў, што ён лепшы за Лукашэнку».
«У той момант, як ён сыходзіў, гэта выглядала вельмі моцна, — каментуе Уладзімір Падгол дэманстратыўны сыход Някляева са студыі. — Прыгожа сказаў, прыгожа ішоў адтуль. Гэта быў актор, геніяльны палітычны актор.
Але пазней уражанне забылася. Пасля гадзіны дэбатаў сыход Някляева узгадваўся не так прыгожа».

Праз свае шчырыя эмоцыі маглі запомніцца толькі Някляеў і Статкевіч. Яны шчыра заклікалі на Плошчу. Аднак незразумела, чаму я мушу ісці за табой. Спачатку трэба стаць героем, асілкам, а ўжо потым клікаць на Плошчу», — лічыць Уладзімір Падгол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?