Скандальны сайт апублікаваў спіс стратэгічна важных для бяспекі ЗША аб’ектаў. Паводле спісу, складзенага ў мінулым годзе, ЗША лічаць вельмі важным аб’ектам нафтаправод «Дружба». У пералік кампаній і прамысловых аб’ектаў, што могуць паўплываць на інтарэсы ЗША, трапілі прадпрыемствы з усяго свету.
***
Нафтаправод «Дружба» — гэта сістэма магістральных нафтаправодаў пабудаваная ў
Маршрут нафтаправода праходзіць ад Альмецьеўска (Расія) да Мазыра, затым ён разгалiноўваецца на паўночны ўчастак (ён праходзіць па тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Германіі, Латвіі і Літвы) і паўднёвы (па тэрыторыі Украіны, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі).
У сістэму нафтаправода ўваходзіць 8900 км трубаправодаў, 45 помпавых станцый, 38 прамежкавых помпавых станцый, рэзэрвуарныя паркі, якія змяшчаюць 1,5 млн м³ нафты. Па нафтаправодзе ў краіны Заходняй Еўропы штогод экспартуецца 66,5 млн. т, у тым ліку па паўночнай галіне — 49,8 млн т.