Беларусь у аўторак была абраная сябрам Эканамічнай і сацыяльнай рады ААН пасьля таго, як Балгарыя аб’явіла пра зьняцьцё сваёй кандыдатуры.

Беларусь атрымала 156 галасоў у сваю падтрымку і пераадолела бар’ер у дзьве траціны галасоў.

Падчас васьмі тураў галасаваньня на мінулым тыдні ані Беларусь, ані Балгарыя не набралі неабходных дзьвюх трацінаў галасоў удзельнікаў галасаваньня – сябраў Генэральнай Асамблеі.

Сябры Гэнасамблеі спрабавалі ўнесьці альтэрнатыўныя кандыдатуры: Сэрбію, Латвію й Эстонію – аднак кожная з гэтых краінаў атрымала толькі па адным голасе ў сваю падтрымку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?