Як паведаміў старшы следчы пракуратуры Брэсцкай вобласці (па горадзе Баранавічы) Андрэй Гутырчык, цела дзяўчыны, якое вісела ў пятлі на дрэве ў гарадскім парку, што на скрыжаванні вуліц Камсамольскай і Калініна, знайшлі 4 снежня, а дзевятай гадзіне прахожыя. Яны паведамілі пра гэта ў міліцыю.

Устаноўлена, што загінулая вучылася ў адной з навучальных устаноў горада, жыла на кватэры.

Праверку па факце смерці непаўналетняй праводзіць следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці. Высвятляюцца матывы ўчынення дзяўчынай суіцыду. Прычыну смерці ўстановіць судова-медыцынская экспертыза.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?