У Беларусі не маюць намеру павялічваць пенсійны ўзрост, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 6 снежня на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе ў Мінску.

«Я ўжо не раз казаў і яшчэ раз хачу падкрэсліць: мы не маем намеру павялічваць пенсійны ўзрост, ламаць наяўную сістэму. Вядома, будзем яе ўдасканальваць, з тым каб забяспечыць пастаяннае паляпшэнне матэрыяльнага становішча пажылых людзей «, — сказаў прэзідэнт.

На яго думку, за размовамі аб пераходзе на альтэрнатыўныя сістэмы назапашвання пенсій «нярэдка хаваецца спроба ўвесці людзей у зман».

«Мы не будзем гэтага рабіць.

Яшчэ свежыя ўспаміны пра тыя пенсійныя фонды на пачатку 1990-х, якія ператварыліся ў фінансавыя піраміды і ўзбагацілі іх стваральнікаў. Да гэтай тэмы трэба падыходзіць вельмі асцярожна, узважана, каб не дапусціць падману нашых грамадзян», — сказаў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, наступныя пяць гадоў мінімальная пенсія будзе «цвёрда прывязана да пражытачнага мінімуму пенсіянера і ўзрастаць тымі ж тэмпамі, як і заработная плата».

Лукашэнка зазначыў, што дзяржава выканала сваё абяцанне, забяспечыўшы рост пенсій у сярэднім у 1,5 разу за мінулую пяцігодку. Удзельная вага тых, хто атрымлівае пенсіі ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму, за пяцігодку скарацілася больш чым у чатыры разы і зараз складае менш як 3%, сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?