«Мы ніколі ні ад каго не пацерпім, пакуль я прэзідэнт, каб нас білі, каб нас штурхалі, каб нам білі морду. Гэтага ніколі не будзе», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 6 снежня на IV Усебеларускім народным сходзе.

«Для гэтага вам трэба абраць іншага прэзідэнта, і я буду змагацца за сваю краіну, чаго б мне ні каштавала», — сказаў ён.

Заява была зроблена ў кантэксце адносін з Расійскай Федэрацыяй. «Нам заўсёды было няпроста супрацоўнічаць з новай Расіяй. Але іншай няма, гэта і наша Расія, там жывуць рускія людзі, нашы людзі, і мы гатовыя з імі працаваць», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

«Кажучы пра Расію, пытанне ж не ў асобе, што вось Лукашэнка такі, вось ён канфлікты, такі-сякі, не. Пытанне не ў гэтым, пытанне толькі ў эканоміцы, я гатовы цярпець усё, бруд, што хочаце дзеля сваёй краіны, дзеля людзей, але я не магу пагадзіцца, калі мне пад новы год у два разы ўзнімаюць цэны. Як тады будаваць дзяржаву для народа?» — заявіў Лукашэнка.

«Ці ж гэта нармальна, што мы кожны год пад Новы год — у каго, у людзей, свята, а ў нас ад прэзідэнта да кіраўніка дэпартамента ўсіх міністэрстваў прыкладаем

шмат намаганняў ў Маскве або яшчэ недзе, выпрошваючы лыжку дзёгця ці барэль нафты, або кубаметр газу? Гэта ненармальна», — мяркуе беларускі кіраўнік.

«За пяцігодку ў чатыры разы павысілася цана на газ. Якая канкурэнцыя на агульным рынку, у тым ліку на расійскім! Я колькі разоў казаў: дарагія мае, калі вы ўвялі абмежавальныя меры на пастаўку нашай прадукцыі ў Расію, вы не толькі нас ударылі — вы ўдарылі сябе, таму што наша эканоміка, нашы прадпрыемствы даюць прадпрыемствам Раісі працу, дзе працуюць 15 млн. расіян. Мы адтуль бяром сыравіну і камплектуючыя, вы нас „рубіце“, вы „рубіце“ гэтых людзей», — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што, калі беларускія прадпрыемствы не будуць працаваць на расійскім рынку, не будзе грошай для аплаты нафты і газу.

«Калі мы едзем у Венесуэлу, гэта не таму, каб укалоць Расію.

Калі мы пампуем нафту па трабаправодзе цераз Украіну Адэса-Броды, гэта не таму, каб неяк яе там прынізіць і г.д. У нас выйсця іншага няма», — заявіў Лукашэнка.

«Мы з задавальненнем па трубах, якія ёсць, пампавалі гэтую нафту, разам з расіянамі перапрацоўвалі б яе і прадавалі. Мы гэтымгаз гатовыя пампаваць. Навошта гэты „Норд Стрым“, калі мы пабудавалі газаправод Ямал-Еўропа і побач паклалі фундамент для другой ніткі яшчэ ў часы Рэма Вяхірава, калі разваліўся Савецкі Саюз. Я з ім хадзіў па гразі і будаваў гэты газаправод яшчэ хлопцам-прэзідэнтам. Мы пабудавалі для другой ніткі — не, цераз Беларусь не будзем класці, ненадзейны партнёр, давайце праз Балтыку, там больш надзейна. Ну што ж, гэта права тых, хто вырабляе гэты газ, але мы таксама маем права шукаць альтэрнатыву, і мы яе знойдзем. Знайшлі па нафце, знойдзем і па прыродным газе», — паабяцаў Лукашэнка.

«Трэба разумець адно: мы не дармаеды, мы ні ў каго нічога не просім і прасіць не будзем, — падкрэсліў ён. — Мы не сталі на калені, мы не ўпалі, мы ў зямлянкі не папаўзлі, вытрымалі, вытрымаем усё. Але і рускім людзям, і нават не людзям, а расіянам трэба разумець, што ў іх больш няма больш надзейнага сябра, у іх няма больш важнай задачы, чым утрымаць, калі хочаце, Беларусь у сваіх стратэгічных інтарэсах».

«Тут, на заходніх межах нашай некалі агульнай, я лічу, Айчыны, мы заўсёды былі і будзем надзейнай апорай расіянам, рускім людзям. Мы гатовыя выконваць свае функцыі па забеспячэнні самага святога сёння: бяспецы дзяржаў. Калі вы думаеце, што бяспека сёння не мае ніякага значэння, памыляецеся. І выбары нашы сёння трэба разглядаць не праз прызму абяцанняў, у тым ліку і маіх, а праз прызму выжывальнасці, бяспекі дзяржаў, тым больш Расіі», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?