6 снежня на Прывакзальнай плошчы адбыўся альтэрнатыўны Усебеларускі народны сход, арганізаваны кампаніяй «Гавары праўду!».
Падчас мітынга, які сабраў, паводле розных ацэнак, ад 1000 да 2500 чалавек, з выбарцамі сустрэліся кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў.Яны заклікалі усіх беларусаў адмовіцца ад датэрміновага галасавання і запрасілі на Плошчу 19 снежня, у дзень выбараў прэзідэнта Беларусі.
19:17
Зноў выступіў начальнік штаба Някляева Андрэй Дзмітрыеў, які заклікаў усіх прыйсці на Кастрычніцкую плошчу 16 снежня (чацвер), у Дзень салідарнасці з сем’ямі зніклых і палітвязняў. Дзмітрыеў паабяцаў, што там будуць не толькі Някляеў і Саннікаў, але і іншыя дэмакратычныя кандыдаты ў прэзідэнты.
Мітынг скончыўся.
19:07
Цяпер на плошчы выступаюць простыя людзі. Прыкладам, выступае
Перад вакзалам сабралася, паводле розных падлікаў, ад 1 000 да 2 500 чалавек.
18:55 Зноў выступае Саннікаў. «Беларусь прачнецца, Беларусь гатова да пераменаў, і гэтыя перамены адбудуцца ўжо ў гэтым годзе».
Мітынг паціху сканчаецца.
18:52
Уладзімір Някляеў зазначыў, што за 16 год кіравання Лукашэнкі Беларусь перасварылася з усімі суседзямі — спачатку з Еўропай, потым з Расіяй. «Таму нас ніхто не шануе ў свеце, праз гэта кіраўніцтва».
Някляеў зазначыў, што Лукашэнка ніколі не выконваў перадвыбарных абяцанняў, ні пасля першых, ні пасля другіх, ні пасля трэціх выбараў. «Так будзе і зараз», — упэўнены лідар кампаніі «Гавары праўду!». Прывёў прыклад — спробу павысіць заробак да 500 даляраў.
Някляеў таксама заклікаў грамадзянаў не хадзіць на датэрміновыя выбары, прыйсці на ўчастак
Людзі скандуюць: «Лукашэнка, сыходзь!»
Усім раздаюць улёткі; грамадзяне, што выходзяць з Чыгуначнага вакзала, адразу трапляюць на мітынг.
18:42
Някляеў чытае «забароненую прамову», якую планаваў агучыць на афіцыйным усебеларускім сходзе.
18:34
Выступіў паэт Генадзь Бураўкін, які раскрытыкаваў палітыку ўладаў у сферы култьтуры, заявіў, што нельга расцэньваць беларусізацыю (у выпадку перамогі дэмакратычнага кандыдата) як негатыўную з’яву. «Гвалтоўнай беларусізацыі не будзе, а будзе адраджэнне нацыянальнай культуры».
Журналістка Ірына Халіп (жонка Андрэя Саннікава) заявіла, што нельга дапусціць, каб паўтарыўся сцэнар 2006 г.
«Мы выйшлі на плошчу, а лідары нам здрадзілі, распусціўшы па дамах.
Сітуацыя 2006 г. не павінна паўтарыцца. Гэтым разам пераможам», сказала Халіп.
18:29
Выступіў Уладзімір Някляеў, які прыехаў на сход электрычкай з Заслаўя, дзе меў сустрэчу з выбарцамі. Ён таксама раскрытыкаваў лукашэнкаўскі сход, і заявіў, што быў ініцыятарам вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі. А калі гэтага не ўдалося, прапаноўваў усім кандыдатам зняцца.
Някляеў таксама паведаміў, што 9 снежня дэмакратычныя кандыдаты сустрэнуцца між сабой, каб выпрацаваць агульную стратэгію перад
Выступіў таксама Андрэй Саннікаў, які зазначыў, што рэжым ледзь рыпіць і хутка рухне. «Засталося зусім крыху».
На плошчы сабралася пад 1000 чалавек.
18:21
Выступае начальнік штаба Някляева Андрэй Дзмітрыеў. Ён зазначае, што «менавіта тут праходзіць сапраўдны ўсебеларускі сход, а не ў Палацы Рэспублікі. Сход Лукашэнкі паралізаваў у прамым і пераносным сэнсе жыццё ў горадзе. Гэты сход замінае жыхарам проста перамяшчацца па вуліцах». Сапраўдны беларускі сход, на думку Дзмітрыева, праходзіць тут на Прывакзальнай плошчы, куды прыехалі людзі з рэгіёнаў, «а не папяровыя вылучэнцы, якія толькі і здатныя на тое, каб пляскаць у далоні».
17:59
Пачынаецца мітынг. Людзі гукаюць «Жыве Беларусь!» і «Час мяняць лысую гуму». Выступае рэпер Вінцэт, які кажа: «Усё будзе добра». Людзей ужо больш за 300.
17:48
На Прывакзальнай плошчы Мінска, проста перад уваходам у галоўны будынак Чыгуначнага вакзала, сабралася па стане на 17:48 каля 200 чалавек.
Нагадаем, што кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў заклікаў сваіх прыхільнікаў і проста неабяыкавых прыйсці вечарам панядзелка, а
Стаяць намёты Саннікава, Някляева, некалькі сцягоў (Еўрапейскай Беларусі, «Гавары праўду», нацыянальных) і расцяжак,
арганізавана сцэна з металаканструкцый з гукаўзмацняльнай апапатурай.
Грае песня «Татальная мана» на словы Някляева.