Украінскі Індустрыяльны саюз Данбасу плянуе купіць акцыі Гданьскай суднаверфі. Пра гэта піша ўкраінскае выданьне «Дело».
Газэта спасылаецца на размову зь генэральным дырэктарам гданьскага прадпрыемства Анджэем Бучкоўскім і Аляксандра Піліпенкі зь Індустрыяльнага саюзу Данбасу. Украінскі бок сьцьвярджае, што перамоўны працэс будзе завершаны ў канцы бягучага месяца. Украінская карпарацыя ўжо купіла большасьць акцыяў Мэталюргічнага заводу ў Чэнстахове, які мог бы пастаўляць сталь для будовы караблёў. Акрамя гэтага, Індустрыяльны саюз Данбасу стараецца купіць Гдыньскую суднабудаўнічую верф.
Фота feder.net.pl