У матчы з «Вашынгтонам» (5:4) беларускі форвард «Таронта» Міхаіл Грабоўскі, вызначыўся двума выніковымі баламі, у пасляматчавай серыі булітаў рэалізаваў сваю спробу ў незвычайным стылі.

Перад галкіперам Міхалам Нойвіртом беларус здзейсніў разварот на 360 градусаў і адправіў шайбу ў пусты кут варот.

Таксама ў матчы з «Вашынгтонам» Грабоўскі закінуў 45-й хвіліне шайбу, якая зрабіла лік у матчы 2:4 на карысць каманды Аляксандра Авечкіна і падарыла надзею «Таронта» на выратаванне.

За 1.24 да канца матчу Грабоўскі выдаў бліскучы пас на Кларка Макартура, які зраўняў лік (4:4) і перавёў матч у овертайм. За пяць хвілін каманды пераможцу не выявілі, а потым была серыя булітаў, у якой бліснуў Грабоўскі.

Усяго ў гэтым сезоне ў Грабоўскага 18 (6+12) балаў у 26 матчах. Гэта другі паказчык у камандзе пасля Макартура, у якога 21 (9+12)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?