Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар РУП «ВА «Беларуснафта» Аляксандр Ляхаў, выступаючы 7 снежня на IV Усебеларускім народным сходзе.

«Венесуэльскія праекты даюць рэальную фінансавую аддачу. За два гады ў бюджэт рэспублікі паступіла 52 млн даляраў», — сказаў ён. Паводле слоў Ляхава, у 2011 годзе Беларусь плануе здабыць у Венесуэле 1 млн. тон нафты і 600 млн. кубаметраў газу.

«Учора адбылася яшчэ адна значная падзея — да нашага прадпрыемства ў Венесуэле далучаны два нафтавыя радовішчы. Адпаведнае рашэнне прэзідэнта Венесуэлы ўхваліла Нацыянальная асамблея Венесуэлы», — сказаў ён.

Ляхаў назваў гістарычнай падзеяй першую пастаўку венесуэльскай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод па нафтаправодзе Адэса — Броды. Ён падкрэсліў, што такі праект многія дзяржавы спрабавалі рэалізаваць. «Але ўдалося гэта толькі Беларусі», — зазначыў Ляхаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?