Чальцы Мытнага саюза — Расія, Беларусь і Казахстан — будуць уступаць у СГА паасобку, паведаміў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

«Мы будзем ўступаць у СГА асобна, але ўваходзячы ў Мытным саюзе. Адно другому не супярэчыць», — сказаў Мядзведзеў у аўторак па выніках саміту Расія — ЕС, адказваючы на пытанні журналістаў.

Паводле яго слоў, усе павінны зразумець, што гэта цалкам нармальная сітуацыя.

«Саюзаў можа быць шмат, а СГА ў нас адна», — дадаў прэзідэнт РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?