Беларусь ды Іран дасягнулі дамоўленасьцяў у сфэры супольнай распрацоўкі нафтавых радовішчаў. Пра гэта паведаміў журналістам Аляксандар Лукашэнка, падсумоўваючы свой афіцыйны візыт у Іран.

Паводле словаў Лукашэнкі, па гэтым ды іншым пытаньнях беларускі бок атрымаў найпаўнейшую падтрымку кіраўніцтва Ірану.

«Я паабяцаў, што калі мы рэалізуем супольныя дамоўленасьці, дасягнутыя цягам гэтага візыту, то мы гатовыя рабіць для Ірану ўсё, пра што папросіць нас іранскі бок», – дадаў прэзыдэнт.

Аляксандар Лукашэнка асабліва адцеміў, што Беларусь ды Іран дастаткова далёка прасунуліся ў адносінах у сфэры палітыкі, і сёньня неабходна больш актыўна разьвіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Кажучы пра мінулыя перамовы на найвышэйшым узроўні ў Тэгеране, кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што побач з палітычнымі аспэктамі асноўная ўвага надавалася пэрспэктывам эканамічнага ўзаемадзеяньня. «У гэтым рэчышчы ішлі ўсе перамовы, і мы дасягнулі калясальных дамоўленасьцяў», – заявіў беларускі лідэр

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?