Мінскі студэнт Андрэй Радкоў і пробашч каталіцкай парафіі ў мінскай Серабранцы а. Ігар Лашук дзякуюць усім, хто дапамагаў выкупіць Метрычную кнігу Ішкальдскага касцёла.

Паслу Францыі ў Беларусі Мішэлю Рэнеры, сям’ям Вішталяў, Ярашэнкаў, Паўлоўскіх, Тэрэзы Рыбалтоўскай, Антону Астаповічу, Данцы Васілеўскай, Ганне Васілеўскай, Аліне Рыбалтоўскай, Сяргею Пачобуту, Уладу Павічу, Ганне Яўгелеўскай, Анжэле Камбалавай, Уладзіміру Маразюку, сп. Дашкевічу, групе №7 гістфаку БДУ, студэнтам гістфаку Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова, гурту «Рэлікт», а таксама ўсім тым, чые прозвішчы пакуль невядомыя.

***

Нагадаем, што ў лістападзе на інтэрнэт-аўкцыён трапіла Метрычная кніга Ішкальдскага касцёла 1759—1807 гг. Унікальны дакумент праз аўкцыён ніхто не выкупіў, але навіна пра яго разышлася ў СМІ. Тады за справу ўзяўся студэнт Андрэй Радкоў, які сумесна з а. Ігарам Лашуком арганізаваў збор сродкаў. Кнігу супольнымі намаганнямі выкупілі. Цяпер ёй пастараюцца надаць статус рухомай матэрыяльнай каштоўнасці, адскануюць для архіваў і перададуць у парафію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?