Так вырашыў суд у раённы суд у Крупках. Мастака звінавацілі ў злосным хуліганстве. Прысуд вынесла суддзя Вольга Фома.

Нагадаем, 8 снежня дадому да Пушкіна, які жыве ў мястэчку Бобр у Крупскім раёне завітаў нецвярозы сусед Ясон Лазарэвіч. Яніна Пушкіна кажа, што той спрабаваў справакаць яе мужа на ўжываньне сілы. Мастак на правакацыю не паддаўся.

Аднак праз нейкі час да Пушкіна прыехалі міліцыянты і паведамілі, што маюць заяву, нібыта Пушкін збіў чалавека. Мастака завезлі ў пастарунак, дзе трымалі ўсю ноч. Зранку яго даставілі ў суд у Крупках. Пушкін ісці на суд адмаўляўся, таму ў памяшканне суда яго хутчэй за ўсё валаклі, кажа жонка.

Начальнік раённай міліцыі Міхаіл Сацук адмовіўся каментаваць для Еўрарадыё прычыны затрымання мастака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?