У Беларусі завершана кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць грыпу, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У ходзе гэтай кампаніі прышчэплена 2 млн. 161 тыс. 406 чалавек, ці 22,63% ад насельніцтва Беларусі. Сярод іх 683.793 чалавекі атрымалі прышчэпкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, 980.016 чалавек — за кошт мясцовых бюджэтаў, 455.295 чалавек — за кошт прадпрыемстваў і арганізацый,

42.302 чалавекі зрабілі прышчэпку за асабістыя сродкі.

Міністэрства аховы здароўя даручыла галоўным дзяржаўным санітарным урачам абласцей і сталіцы правесці ацэнку гатоўнасці ўстаноў адукацыі і прамысловых прадпрыемстваў краіны да работы ў эпідэмічны сезон захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ). Нагадаем, медыкі прагназуюць пачатак эпідэміі ВРІ і грыпу ў традыцыйныя для Беларусі тэрміны — у канцы студзеня — пачатку лютага наступнага года.

Цяпер у Беларусі актыўнасць вострых рэспіраторных інфекцый знаходзіцца на сярэднім узроўні. Па выніках праводзімага маніторынгу, прычынай захворванняў у 99,3% даследаваных проб з’яўляюцца негрыпозныя рэспіраторныя вірусы (рэспіраторна-сінтыцыяльны вірус — 37,6%, адэнавірусы — 17,4%, вірусы парагрыпу — 7,4%, змяшаныя інфекцыі — 20,8%). У 0,7% узораў выяўлены вірусы грыпу А.

«Эпідэміялагічная сітуацыя па захворванні на вострыя рэспіраторныя інфекцыі знаходзіцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя, — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы, — але разам з тым шмат залежыць ад стаўлення кожнага чалавека да ўласнага здароўя і навакольных людзей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?