Аляксандар Мілінкевіч «рэпрэзэнтуе Свабодную Беларусь у Эўропе» («НН», №4). Але рэпрэзэнтацыя краіны — не галоўная задача дэмакратычных сілаў, а пагатоў прэтэндэнта на найвышэйшую пасаду. Дальбог, дадатковыя сустрэчы з актывістамі ў праблемных раёнах — Брагіне, Гарадку ці Лунінцы — прынесьлі б адзінаму больш карысьці. Асабліва ў зьвязку з учынкам яго былога пратэжэ сп.Домаша.

За апошнія дзесяць гадоў статусныя апазыцыянэры аб’езьдзілі сьвет уздоўж і ўпоперак. З майго гледзішча, эфэкт ад сукупнасьці іхніх ваяжоў хутчэй адмоўны. Асабістае запрашэньне нямецкай канцлеркі — не абы-якая спакуса для палітыка. Тым лепш быў бы ўспрыняты выбарцамі адказ накшталт: «Шаноўная пані, з прыемнасьцю наведаю вашу цудоўную краіну. Пасьля перамогі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?