Вечарам 9 снежня непадалёк ад Галоўпаштамта міліцыянты спынілі аўтамабіль, у якім ехалі маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Уладзімір Яроменак і Мікола Дземідзенка.
Паводле супрацоўнікаў праваахоўных органаў, машына, на якой перамяшчаліся маладафронтаўцы, была скрадзеная.

Пасля кароткага разбіральніцтва маладафронтаўцаў павезлі ў Кастрычніцкі РУУС.

«Зараз мы знаходзімся ў Кастрычніцкім РУУС.

Нам толькі сказалі, што наш аўтамабіль знаходзіцца ў вышуку, а мы падазраемся ва ўгоне. Зараз міліцыянты афармляюць дакументы.
Больш нічога нам не тлумачылі», — паведаміў ў размове з карэспандэнтам «НН» Зміцер Дашкевіч.

Паводле паплечнікаў маладафронтаўцаў, аўтамабіль, праз які іх затрымалі, належыць бацьку Насты.

У 21.00 Зміцер Дашкевіч паведаміў "НН", што збег з РУУС, не дачакаўшыся вынікаў праверкі дакументаў. Рэшта маладафронтаўцаў усё яшчэ знаходзяцца там.

22.20 Маладафронтаўцаў адпускаюць, узяўшы тлумачэнні аб аўтамабілі.

***

Нагадаем таксама, што Змітра Дашкевіча ўчора ўжо затрымлівалі па падазрэнні ў падробцы правоў на кіраванне аўтамабілем. Аднак пасля праверкі дакументаў адпусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?