• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні

photo.bymedia.net

10.12.2010 / 11:07

Баршчэўскі: «Лукашэнка марыў узначаліць кампартыю»

З экс-кіраўніком Партыі БНФ гутарыць Віталь Цыганкоў.

Намеснік дырэктара Гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, былы старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі распавёў, дзякуючы чаму перамог на выбарах у Вярхоўны Савет, што думае пра адсутнасць адзінага кандыдата, і хто абвінавачвае Уладзіміра Някляева ў прарасейскасці

photo.bymedia.net

«Для мяне заўсёды існавала выразная мяжа — рускае і беларускае не адно і тое ж»

— У 1985 годзе вы разам з Сяргеем Шупам стварылі ў Мiнску клуб маладых перакладчыкаў «Бабілён». На той момант гэта ўжо быў палітычны крок ці яшчэ чыстая філалагічная творчасць?

— Ад 1983 году я наведваў у Наваполацку літаратурнае аб’яднанне «Крыніца», дзе, безумоўна, ужо тады вяліся палітычныя размовы. І ў нас было меркаванне, што трэба ствараць нейкія нефармальныя арганізацыі, суполкі, што мы павінны гуртаваць вакол сябе людзей.

Мы ведалі пра дзейнасць у Мінску «Майстроўні». Натуральна, што ў клубе перакладчыкаў мы абмяркоўвалі далёка не толькі літаратурныя пытанні, але гэта ўсё не было яшчэ выразна палітызавана. Калі я вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педынстытуце замежных моў, я таксама кантактаваў з свядомай моладдзю, не толькі з мінскай, але і, напрыклад, з аршанскай.

— А што стала штуршком да беларускасці? У розных людзей гэта адбывалася па-рознаму: ад сям’і, сяброў, прачытанай кнігі, сустрэчы з нейкім чалавекам… Што было ў вас?

— Мама ў мяне была чыста руская, гаварыла на чыстай рускай мове, а тата — на добрай беларускай трасянцы. Таму я заўсёды адчуваў розніцу, не толькі моўную, але і ментальную. І для мяне заўсёды існавала выразная мяжа — рускае і беларускае не адно і тое ж.

А потым, калі я быў студэнтам і мы з мастацкай самадзейнасцю ездзілі па вёсках з канцэртамі, то я заўсёды вёў канцэрты па-беларуску.

Не ведаю, адкуль, але было адчуванне, што тут трэба гаварыць па-беларуску.

А ўжо свядомы пераход на беларускую мову адбыўся пасля кантактаў з Уладзімерам Арловым, Вінцэсем Мудровым, Сержуком Сокалавым-Воюшам — калі я ўбачыў, што ёсць людзі, якія ўвесь час гавораць па-беларуску, і ў якіх дзеці так гавораць. Гэта стала вырашальным.

— У 90-м вы сталі дэпутатам Вярхоўнага Савета ад БНФ. Як тады выйграваліся выбары? Зараз пра 90-я ўтварылася шмат міфаў, і адзін з іх — што стаць дэпутатам тады мог любы, хто захацеў?

— Выбары выйграваліся толькі таму, што БНФ быў другой пасля КПСС арганізаванай сілай. Адзіночка там не мог нешта зрабіць. Мы мелі нейкае апірышча, людзей, якіх ведалі ў розных гарадах і мястэчках.

Мне, напрыклад, дапамагло і тое, што я выкладаў тры гады ў політэхнічным інстытуце на вячэрнім факультэце.

І гэтыя людзі, мае студэнты, былі лідэрамі ў сваіх асяродках, выходзілі на рабочых, інжынераў. Да таго ж у Наваполацку быў моцны экалагічны рух, у якім мы бралі вельмі прыкметны ўдзел.

Таму я выйграў у другім туры даволі лёгка, перамогшы тагачаснага першага сакратара гаркама кампартыі.

«У 1994 годзе мог выйграць толькі Лукашэнка»

— У пачатку 90-х апазiцыя БНФ зрабіла больш, чым магчыма. Але ўсім удзельнікам падзеяў тых часоў я задаю «праклятыя беларускія пытанні»: Ці магло ў 94-м пайсці інакш? Ці была перамога Лукашэнкі аб’ектыўнай рэальнасцю?

— У перыяд эканамічнага крызісу прыходзяць людзі нечаканыя, з маргінальных слаёў грамадства. Перамога Лукашэнкі была абсалютна аб’ектыўнай, у 1994-м мог выйграць толькі Лукашэнка.

— Лукашэнка пакарыстаўся тым, над чым гадамі працаваў БНФ, пра гэта і Пазьняк гаварыў. БНФ крытыкаваў Кебіча, змагаўся супраць наменклатуры і карупцыі, а потым выскачыў Лукашэнка і забраў перамогу сабе…

— Так, два з паловай гады мы ездзілі па ўсёй Беларусі, апрацоўвалі па 8 сельсаветаў у выходныя. Аднак супраць нас працавала прапаганда, плюс шэраг суб’ектыўных рэчаў. Ды, паўтаруся, аб’ектыўна ў перыяд крызісу да ўлады прыходзяць папулісты, гісторыя тое не раз паказала.

— Але чаму БНФ не стаў той папулісцкай дэмакратычнай сілай, якая ўзяла б уладу? Не змаглі пераступіць праз нейкія свае прынцыпы, «апусціцца» да нейкага ўзроўню?

— Некаторыя кажуць, што мы не супрацоўнічалі з наменклатурай. Вось Васіль Лявонаў у інтэрв’ю вам казаў, што БНФ не пайшоў шляхам літоўскага «Саюдзіса», не працягнуў руку камуністам, наменклатуры.

Гэта не так. Мы выходзілі на іх, стараліся наладзіць сувязі з некаторымі не самымі тупымі чыноўнікамі.

Разумееце, літоўцам дапамагла не дапусціць дзікую папулісцкую сілу аб’яднанасць вакол некаторых прынцыповых пытанняў. Літоўская мова — гэта святое, рэлігія іншая, чым у імперыі, незалежнасць — гэта святое. У нас усё гэта так не працавала, нацыянальная свядомасць не была развітая, немагчыма было кансалідаваць нацыю па гэтых пытаннях. Камусьці, аднак, трэба было зрабіць чарнавую работу, кінуць іскрынку адраджэння.

«Лукашэнка запісаўся ў памочнікі да Кебіча, ён ніколі не быў у апазіцыі»

— У Вярхоўным Савеце 12-га склікання вы разам з іншымі дэпутатамі гулялі з Лукашэнкам у футбол. Стыль — гэта чалавек. Якія высновы можна было зрабіць пра Лукашэнку, гуляючы з ім у футбол?

— Ён хацеў улады, улады як мага больш усюды, у тым ліку ў футболе. Але былі людзі, якія гулялі лепш за яго і яму не давалі камандаваць.

Ягонай марай у 1990 годзе было ўзначаліць кампартыю. З-за гэтага ён далучыўся да «Дэмакратычнага клуба», каб адсюль бамбіць кампартыю, з якой ён да канца не выходзіў.

Таму пасля путчу ў яго ўзнікла як бы палітычная паўза, бо кампартыя развалілася. А ў БНФ яго ўспрымалі з гумарам. Таму ён запісаўся ў памочнікі да прэм’ера Кебіча, хацеў дапамагаць яму ў сельскай гаспадарцы.

Не быў ён ніколі ў апазіцыі, як ён цяпер пра гэта любіць публічна гаварыць.

Але тая «старая» наменклатура таксама на яго глядзела як на выскачку і не ўспрымала яго сур’ёзна.

Праз год-паўтара ён зразумеў, што ў тую структуру не ўпішацца, таму ўхапіўся за ідэю прэзідэнцкіх выбараў, якую «Дэмклуб» ад пачатку адхіляў. Ды потым дэмакраты пачалі расколвацца па гэтым пытанні, і гэта прывяло да таго, што мы сёння маем. Зянон Пазьняк яшчэ тады гаварыў, што не важна, хто стане прэзідэнтам: ён стане монстрам, дыктатарам. Усё спраўдзілася.

— Калі ўжо вы ўспомнілі Пазьняка… У 1999 годзе лідэрам БНФ замест Зянона Пазьняка, які знаходзіўся ў эміграцыі, быў абраны Вінцук Вячорка. Фронт тады раскалоўся на дзве часткі, і апошнім часам ужо далёкі ад той арганізацыі, якая была ў 90-я гады. Наколькі, па-вашаму, тое, што адбывалася з БНФ з таго часу, было аб’ектыўным працэсам? Ці фігура старшыні тут вызначала больш, чым мы думаем?

— Галоўнай праблемай у 1999 годзе было тое, што Пазьняк знаходзіўся далёка і не мог аператыўна рэагаваць на падзеі.

Утварыліся дзве групоўкі ў кіраўніцтве, і кожная імкнулася па-свойму намаляваць сітуацыю Пазьняку. Арганізацыя рабілася некіруемай, бо прымалася адно рашэнне, а потым мянялася на супрацьлеглае, бо нехта іншы з’ездзіў і па-іншаму падаў інфармацыю Пазьняку.

Таму праблема была толькі ў яго эміграцыі. Ну і, прынамсі, кіруемасць арганізацыі тады ўдалося аднавіць.

«Куды б завёў Фронт Міхалевіч, можна толькі здагадвацца»

— На з’ездзе ў снежні 2007 года вы кампрамісна і на эмацыянальным пад’ёме дэлегатаў былі абраны старшынёй БНФ пасля таго, як ані Вінцук Вячорка, ані Алесь Міхалевіч не здолелі атрымаць большасць. Што вамі было зроблена не так, што прывяло да таго, што ўжо на наступным з’ездзе ў верасні 2009-га старшынёй абралі Янукевіча?

— Не ведаю, ці гэта супадзенне, але пасля таго, як я прыйшоў да кіраўніцтва, рэзка была падвышана арэндная плата за сядзібу. Мы сталі адразу плаціць у восем разоў больш. І фактычна ўся мая дзейнасць засяродзілася на тым, як гэта пытанне вырашыць. І людзі ў рэгіёнах лічылі, што я вінаваты ў тым, што аддаю ім недастаткова ўвагі і рэсурсаў.

Была і праблема Міхалевіча.

Я лічу, што ён не фронтавец паводле сваіх перакананняў: гэта чалавек іншых поглядаў.

Пакуль ён не прэтэндаваў на вышэйшае кіраўніцтва, з гэтым мірыліся, але калі ўстала пытанне, што ён можа ўзначаліць Фронт, то мне давялося ўступіцца.

І я лічу, што зрабіў правільна, бо куды б завёў Фронт спадар Міхалевіч, можна толькі здагадвацца.

Аднак ягонае выключэнне таксама было выкарыстана супраць мяне, і я апынуўся ў меншасці ў кіраўніцтве. Я прайграў выбары на з’ездзе, хоць там не абышлося без таго, што некаторыя рэгіянальныя дэлегацыі былі прадстаўленыя непрапарцыянальна. Але аб’ектыўна я мусіў прайграць на гэтым з’ездзе, бо мая дзейнасць была скіраваная перш за ўсё на захаванне сядзібы і ўратаванне легальнага статусу арганізацыі.

— У інтэрв’ю для маёй рубрыкі Рыгор Кастусёў гаварыў, што і вы, і Вячорка не прыслухоўваліся да ягоных прапаноў. А вось «Янукевіч умее слухаць і выкарыстоўваць мой досвед, не адмахваецца ад мяне і іншых сяброў партыі, рэгіянальных кіраўнікоў».

— Спадар Кастусёў актыўна працаваў у Аляксандра Мілінкевіча і займаўся арганізацыяй яго, а не фронтаўскай дзейнасці па Магілёўшчыне. Можа, ён лічыў, што гэта адначасна і фронтаўская дзейнасць, але я так не лічыў і не лічу. Ягоныя «прапановы» аб’ектыўна былі невыканальныя, і яму гэта тлумачылася, цярпліва і не раз.

Там фактычна была адзіная прапанова — давайце жыць дружна з камандай Мілінкевіча. Мне ж здавалася, што дзеля захавання арганізацыйнай еднасці партыі разрыў з Мілінкевічам не будзе такім балючым. Але ўсё выйшла зусім не па-мойму і не па-ягонаму…

— Рыхтуючыся да размовы, я «навёў даведкі» і са здзіўленнем пераканаўся, што ў гэтай выбарчай кампаніі вы не прымаеце ніякага ўдзелу.

— Я сябра партыі БНФ. Але партыя дэмакратычным спосабам не вылучыла свайго прэтэндэнта.

Спадар Кастусёў прадстаўляе толькі частку партыі.
Але ён мой аднапартыец, і я не магу яго крытыкаваць. Шкада, праўда, што ён ані разу так і не звярнуўся да мяне па якім-небудзь пытанні. Ён не звяртаўся, але і я не напрошваўся: не маю такой звычкі.

Пры гэтым я не мог пайсці ў іншыя каманды, хоць мяне і запрашалі. З іншага боку, можна зразумець тых фронтаўцаў, хто далучыліся да беспартыйных кандыдатаў, выганяць іх з партыі нельга, бо, паўтаруся, афіцыйна і законна вылучанага партыйнага кандыдата на гэтыя выбары не было.

«Тое, што няма адзінага кандыдата, гэта трагедыя»

— Як вы ўвогуле глядзіце на гэтыя выбары, на сцэнарый, па якім яны развіваюцца?

— Пакуль, на жаль, усё развіваецца па сцэнарыi, напісаным у Адміністрацыі прэзідэнта. Галоўны вызначальны крытэрый — фармаванне выбарчых камісій. Мяне ўжо чацвёртыя выбары прапануюць у камісіі розных узроўняў, і заўсёды я аказваюся «недастойным». Хаця з маім вопытам працы і веданнем заканадаўства мяркую, што я мог бы ўзначаліць нават ЦВК.

Я пагаджаўся з аргументам, што трэба даць магчымасць выступіць кандыдатам, але гэта максімум, на што можна ісці асобна. А далей — альбо адзін, альбо нікога.

Цяпер жа асобныя ўдалыя хады асобных кандыдатаў не мяняюць агульнага настрою людзей. Разумееце, народ успрымае толькі аднаго праціўніка Лукашэнкі. І ўсе памылкі, якія дапускаюць апазіцыйныя кандыдаты, так ці інакш толькі акумуліруюцца ў свядомасці людзей.

Тое, што няма адзінага кандыдата, гэта трагедыя. Так, кандыдаты выглядалі няблага падчас дэбатаў, але калі б яны зняліся ці абралі адзінага ў жывым эфіры, гэта быў бы сапраўды моцны і адзіна слушны ў гэтай сітуацыі ход.

— Як дэпутат, вы добра ведалі Лукашэнку, як літаратар, вы добра ведаеце Някляева. Па-вашаму, яго сапраўды можна назваць прарасійскім кандыдатам?

— Забаўна, калі ў прарасейскасці яго часам абвінавачваюць людзі, якія самі не могуць двух слоў звязаць па-беларуску.
Біяграфія Някляева найбольш вядомая сярод іншых кандыдатаў — з усімі ягонымі хістаннямі і памылкамі. Ён добра вядомы сярод наменклатуры, бо ў гэтых камсамольскіх колах ён быў вельмі даўно, з 70-х гадоў.

Я не думаю, што Някляеў быў бы горшым прэзідэнтам для нас, чым Лукашэнка. І не думаю, што горшым быў бы Андрэй Саннікаў ці Мікола Статкевіч.

Але я застаюся цвёрдым прыхільнікам той думкі, што без адзінага кандыдата выйгрыш выбараў (калі б нават такіх выбараў удалося дамагчыся) надта праблематычны.

Мне крыўдна, што напраўду дагэтуль была толькі імітацыя размоў пра адзінага кандыдата.

Бо калі ёсць адзіны кандыдат, то шанцаў заўсёды непараўнальна больш, чым тады, калі яго няма.

Успомніце, што не вельмі выразны «адзіны» Уладзімер Ганчарык у 2001 годзе набраў — паводле як афіцыйных, так і неафіцыйных звестак — больш, чым Мілінкевіч і Казулін, разам узятыя, у 2006-м.

Віталь Цыганкоў, «Свободные новости плюс»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Палітыка і грамадства
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
«Негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю». У Беларусі заблакавалі яшчэ адно медыя

Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Усяго патроху
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
Ва ўкраінскім Ужгарадзе больш за тысячу ўладальнікаў фэйкавых кавід-сертыфікатаў, у тым ліку 200 медыкаў, прыйшлі па сапраўдную вакцыну
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
У Сухараве Mcdonald's зладзіў светлавое шоу ФОТЫ
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Спорт
Новы старшыня Федэрацыі хакея прапанаваў уключыць катанне на каньках у курс школьнай праграмы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Яшчэ адна краіна далучылася да дыпламатычнага байкоту Алімпіяды
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Здарэнні
У Мінску мужчына выцягнуў рыбака, які праваліўся пад лёд
Польская паліцыя выявіла труп мігранта на мяжы з Беларуссю
У Мінску кіроўца паехаў на чырвоны сігнал, збіў веласіпедыста і знёс каляску з 3-гадовым дзіцем
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Мужчына парэзаў колы ў аўтамабілі суддзі — яго абвінавацілі ў тэрарызме
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Карысная інфа
У пятніцу ўжо будзе +4°С
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Здароўе
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
Доктар распавёў, як трэба паводзіць сябе ў моцны мароз
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Эканоміка
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы
Дзяржава будзе займацца імпартазамяшчэннем. Крута? Эканаміст: «Гэта ўдарыць па кішэні беларусаў»
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Меркаванні
Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Крамлі занепакоеныя натаўскімі салдатамі, якія «прыязджаюць сюды»
Кампанія Pfizer прадказала штогадовую рэвакцынацыю ў будучым
Галоўнае
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У лукашэнкаўскім аналітычным цэнтры занепакоіліся захаваннем самаідэнтычнасці. Але не беларусаў, а ўкраінцаў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Усяго патроху
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
«Нітратаў у калодзежнай вадзе было амаль у 4 разы больш за норму». Актывісты выпусцілі кніжку з інструкцыямі, як ліставацца з чыноўнікамі так, каб яны вырашалі праблемы ў вёсках
Фота / Відэа
«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
«Відаць неба, хоць і ў клетачку». Айцішнік расказаў, як сядзеў у карцары на Валадарцы
Праверка чутак. Ці сапраўды ў Мазыры звальняюць дзясяткі медсупрацоўнікаў, а рабіць анкааперацыі ўжо няма каму?
«Пішуць, што гэта помста». Завялі справу на беларускага анархіста, а пасадзілі яго маці
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Самае лайканае
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх