Аляксандр Лукашэнка абвергнуў чуткі аб тым, што адносіны з яго расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым сапсаваліся. Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння журналістам пасля завяршэння саміту АДКБ у Маскве.

«Мы з Мядзведзевым і не сварыліся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Я яшчэ ў Мінску гаварыў: дарэмна некаторыя паціраюць рукі за спінамі прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, радуючыся. Як нечакана нашы адносіны сапсаваліся — так нечакана для многіх яны і нармалізуюцца. Мы стрымалі сваё слова», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Для вас гэта была нечаканасць, для нас — не», — дадаў ён.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што вялася вельмі напружаная работа над тым, каб прыйсці да тых пагадненняў, якія былі падпісаны напярэдадні ў Маскве.

«Не перажывайце: нават калі мы пасварымся — мы знойдзем час памірыцца», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?