Генеральны пракурор Беларусі вызваліў ад пасады пракурора Ленінскага раёна Бабруйска.

Як паведамілі ў Генпракуратуры, прычынай для такога рашэння сталі выяўленыя сур’ёзныя хібы ў арганізацыі працы пракуратуры раёна па вырашэнні заяў і скаргаў грамадзян. Яны сталі вядомыя генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу пры прыёме і разглядзе зваротаў грамадзян 8 снежня ў ААТ «Белшына».

Асноўныя праблемы, з якімі работнікі прадпрыемства звярталіся да генпракурора, закраналі працу органаў папярэдняга расследавання, выкананне жыллёвага, пенсійнага заканадаўства, вынікі разгляду судамі крымінальных і грамадзянскіх спраў і інш. Некаторыя са зваротаў былі прынятыя для вырашэння непасрэдна падчас прыёму, іншыя — накіраваныя ў адпаведныя ведамствы, а вынікі іх разгляду ўзятыя генпракурорам на кантроль.

У лістападзе гэтага года за дапушчаныя недахопы ў працы па ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян генпракурорам да дысцыплінарнай адказнасці быў прыцягнуты пракурор Гродзенскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?