Кіраўніцтва Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ) перашкаджае правядзенню сустрэчы Яраслава Раманчука з выбаршчыкамі ў сваёй актавай зале.

Пра гэта паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 13 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, яшчэ 19 лістапада ва ўніверсітэце паведамілі пра магчымасць правядзення сустрэчы. «Аднак некалькі дзён таму нам сказалі, што сустрэча прайсці не можа, бо ў іх прарвала каналізацыю», — паведаміў Лябедзька.

Сапраўдная прычына адмовы, хутчэй за ўсё, іншая, мяркуе ён. У прыватнасці, палітыку ўдалося высветліць, што ў пачатку снежня была пададзеная заяўка на правядзенне ў МДЛУ сустрэчы выбаршчыкаў са старшынёй Савета Рэспублікі Анатолем Рубінавым, даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі.

Лябедзька заявіў, што

сустрэча Раманчука з выбаршчыкамі адбудзецца 13 снежня з 18 да 20 гадзін ў МДЛУ, нават калі яе прыйдзецца праводзіць разам з Рубінавым.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?