У сённяшнім выпуску газеты «Всё о футболе» апублікаваныя афіцыйныя вынікі 2010 года па выніках апытання 468-і журналістаў і спецыялістаў.

Пры вызначэнні найлепшага футбаліста года кожны рэспандэнт называў сваю тройку найлепшых, кожнаму з якіх налічваліся балы паводле традыцыйнай сістэмы: 3 — за першае месца, 2 — за другое, 1 — за трэцяе.

У выніку найбольшую суму балаў (407 — 93 першых месцаў, 49 — другое, 30 — трэцяе) набраў варатар зборнай Беларусі і пецярбургскага «Зеніта» Юрый Жаўноў. 2-е заняў наш «ветэран» і найлепшы гулец мінулага сезону Аляксандр Кульчый, у якога 330 балаў (74, 39, 30). На трэцім месцы — форвард барысаўскага БАТЭ Віталь Радзівонаў — 297 (49, 54, 42). Далей у спісе ідуць — Аляксандр Юрэвіч (282 балы), Сяргей Карніленка (255), Павел Няхайчык (152), Антон Пуціла (144), Уладзімір Юрчанка (129), Антон Амельчанка (125), Аляксандр Мартыновіч (78).

Званне найлепшага гульца чэмпіянату Беларусі атрымаў бразільскі паўабаронца БАТЭ Рэнан Брэсан, які набраў 190 балаў (кожны рэспандэнт мог называць толькі аднаго футбаліста). У «прызёрах» апынуліся таксама барысаўчане — Віталь Радзівонаў (63 балы) і Аляксандр Юрэвіч (57). Акрамя таго ў дзесятку найлепшых трапілі: Павел Няхайчык (43), Уладзімір Юрчанка (28), Андрэй Разін (18), Станіслаў Драгун (14), Антон Пуціла (11), Дзмітрый Камароўскі (9) і Дзмітрый Ліхтаровіч (7).

І, нарэшце, найлепшым беларускім трэнерам 2010 года быў названы галоўнакамандуючы барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка, які набраў 217 галасоў. На другім месцы — настаўнік беларускай «маладзёжкі» Георгій Кандрацьеў (154 балы), на трэцім — галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Уладзімір Журавель (58).

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання герояў 2010 года, арганізаваная АБФФ, адбудзецца 17 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?