Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч праінфармаваў міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова аб устараненні парушэнняў закона аб аператыўна-вышуковай дзейнасці, выяўленых у дзейнасці міліцыі.

Як паведамілі ў Генпракуратуры, пытанні аб рэалізацыі палажэнняў закона і выкарыстанні вынікаў АВД у крымінальным працэсе абмяркоўваліся 13 снежня на восьмым пасяджэнні рэспубліканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. Адзначалася, што крымінальная абстаноўка ў краіне характарызуецца захаваннем тэндэнцыі зніжэння колькасці злачынстваў, што рэгіструюцца. На фоне ўзрослай актыўнасці органаў, якія ажыццяўляюць АВД, органамі пракуратуры прыняты меры па ўзмацненні пракурорскага нагляду ў гэтай сферы.

Практыка пракурорскага нагляду паказала, што ў дзейнасці органаў, якія ажыццяўляюць АВД, дапускаліся факты

павярхоўнай праверкі першасных аператыўных звестак, пралікі ў арганізацыі і тактыцы правядзення асобных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, мела месца незабеспячэнне сістэмнага падыходу да арганізацыі ведамаснага кантролю над АВД. Не заўсёды прымаліся вычарпальныя меры, накіраваныя на адшуканне маёмасці, на якую потым можа быць накладзены арышт.

Па выніках праведзеных праверак пракурорамі ўнесена 188 прадстаўленняў, вынесена 16 прадпісанняў, распачата 20 дысцыплінарных вытворчасцяў, 14 службовых асоб афіцыйна папярэджаныя пра недапушчальнасць парушэнняў закона.

Пры гэтым у Генпракуратуры ўказваюць, што ў 2010 годзе дзякуючы мерам, прынятым суб’ектамі АВД і органамі пракуратуры, сістэмных парушэнняў законнасці пры ажыццяўленні аператыўна-вышуковай дзейнасці ўдалося пазбегнуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?