Указам прэзідэнта Беларусі № 623 ад 8 снежня генерал-маёр міліцыі Валерый Яромкін вызвалены ад пасады начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

Ён залічаны ў распараджэнне міністра ўнутраных спраў. Тэкст прававога акта размешчаны на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

На пасаду начальніка ДВП МУС Валерый Яромкін быў прызначаны 30 снежня 2007 года. Да гэтага чатыры з паловай гады з’яўляўся начальнікам УУС Гомельскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?