Сябры «Маладой Беларусі» Павел Пракаповіч, Вікторыя Езубчыц і Мікалай Сцешыц зафіксавалі парушэнне выбарчага заканадаўства на датэрміновым галасаванні ў Цэнтральным раёне сталіцы.
Пра гэта «НН» паведаміў лідар арганізацыі Артур Фінькевіч.

Здарэнне адбылося па адрасе Піянерская, 37, на ўчастку для галасавання №48. Паводле словаў Фінькевіч,

моладзь зафіксавала як падчас абедзеннага перапынку ўрну выносілі ў іншае памяшканне. Пры гэтым доступ да яе мелі людзі, што не ўваходзяць у склад выбарчай камісіі.

Фінькевіч паведаміў, што на месцы ўжо знаходзіцца здымачная група СТВ. Нібыта збіраецца туды прыехаць і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру