На выбарчым участку №43, што месціцца ў будынку школы №40 на вуліцы Фабрычнай, побач з кабінкамі для галасавання на сцяне павесілі вялікае люстэрка.

 У Баранавічах назіральнікаў размясцілі... у калідоры. Фота markcist.livejournal.com

У Баранавічах назіральнікаў размясцілі... у калідоры. Фота markcist.livejournal.com

Як сцвярджае Алесь Чарніковіч, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, дзякуючы гэтаму, знаходзячыся ў кабінцы можна пабачыць, за каго галасуе чалавек у суседняй кабінцы. Алесь Чарніковіч наведаў гэты ўчастак і зрабіў выбарчай камісіі заўвагу. Па яго інфармацыі, люстэрка вісіць на тым месцы ад учорашняга дня.

Тым часам, калі ў сталічнай школе выбарчы працэс зрабілі максімальна празрыстым, хай сабе і не зусім карэктным шляхам, то на выбарчым участку №31 ў баранавіцкай гарадской дзіцячай паліклініцы назіральнікаў размясцілі… у калідоры. Пра гэта ў сваім блогу паведамляе сябра грамадскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Цяпін. Пасля ягонага звароту да дзяжурнага пракурора старшыня камісіі Эльміра Багдановіч вярнула назіральнікаў непасрэдна ў памяшканне для галасавання. Дарэчы, 11 з 12 сяброў участковай камісіі з’яўляюцца супрацоўнікамі паліклінікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?