Аляксандр Лукашэнка зрэагаваў на заклікі апазіцыі да выхаду на Плошчу 19 снежня. Ён запатрабаваў ад сілавікоў «не паддавацца ні на якія правакацыі».
«Зразумела, яны ўвесь час крычаць: „Плошча! Плошча! Плошча!“ Яшчэ раз хачу сказаць: мы папярэдзілі бацькоў, мы папярэдзілі выкладчыкаў ВНУ, тэхнікумаў, каледжаў, ліцэяў, школ. Мы папярэдзілі аб магчымых правакацыях, якія могуць быць у гэты дзень, у тым ліку ў месцах масавага збору людзей. Мы ўсіх папярэдзілі. Ёсць закон. Нельга ні ў якім выпадку паддавацца на правакацыі, таму што ім патрэбна карцінка, што вось, маўляў, такія недэмакратычныя ўлады, што Лукашэнка там на касцях, на крыві зноў прыйшоў да ўлады». Ім гэта трэба. Мы ж падставіцца не павінны, — адзначыў ён. — Мы дакладна гэта разумеем. Ні ў якім разе нельга падставіцца. Дзейнічаць трэба ў адпаведнасці з сітуацыяй. Але самае галоўнае — не дай бог, будзе ўчынена нейкая правакацыя, і, не дай бог, здарыцца што-небудзь з людзьмі. Мы павінны абараніць людзей. Гэта задача праваахоўных органаў, і тут літасці нікому не будзе. Не дай бог, толькі пераступіць нехта той Рубікон, да якога наогул нельга блізка падыходзіць. Анатоль Нілавіч [міністр унутраных справаў Куляшоў], рэакцыя праваахоўных органаў, дый вайскоўцаў мусіць быць адэкватнай і цвёрдай. Ідзяце з мірам туды, куды можна ісці, дзе вызначана месца, — ідзіце, калі ласка, размаўляйце, мітынгуйце. Але калі гэта парушэнне закону, то і рэакцыя павінна быць адэкватная».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?