"Мы паміраем з-за таго, што народ сьпіць, але вы памрэце

з-за таго, што народ абудзіцца".

Жывём, дай Бог, у ХХІ ст., але ўсё гэта нагадвае часы праўленьня Людовіка ХVI (другая палова ХVIІІ ст.). Падзеньне абсалютызму, барацьба з дыктатарам. Не хапае аднаго - веры грамадзтва ў сьветлую будучыню квітнеючай дэмакратычнай краіны. Не хапае той моцы, якую паказалі ўсёй Эўропе ўкраінцы. Корань нашых бедаў у нас саміх. Пасіўнасьць ды пэсымізм вядуць нас да краху. Але нічога не бывае вечнае, і трэба гэтае вечнае ламаць. Усе мы захапляемся Касьцюшкам, Каліноўскім ды Луцкевічамі: дык станьце самі імі. Адзін чалавек слабы, але пры падтрымцы цэлай плошчы ён сапраўдны волат, якому падуладна ўсё.

    Але й па сёньня:

    Як абурае мяне народу

    Бязгучная наша здрада,

    А ўсе мы імкнёмся да волі,

    Другія ўсё граючы ролі.

    Народ! Абудзіся, мой родны!

    Забудзься на лёс свой гаротны!

    Уздымі ты свой сьцяг перамогі,

    Вядучыя граючы ролі!

Ды дапаможа нам Езус Хрыстас, ды будзе зямля нашая вольнай, ды не памрэ сьвятая назва Беларусь!

P.S. Я - вучань 8 клясы СШ №51 па профілі "фізыка". Апошнім часам - пастаянны чытач "НН". Захапляюся нашай музыкай, гісторыяй. Мару паступіць у БДУ на факультэт міжнародных зносін. Не абыякавы да будучага лёсу "НН". Змагайцеся! Мы пераможам! «A może jutro wszystko się źmienić» (словы зь песьні польскага гурту "LZY").

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?