Памежнікаў надзяляюць міліцэйскімі паўнамоцтвамі
Супрацоўнікі памежнай варты атрымаюць права ўваходзіць у любы час у кватэры й дамы грамадзянаў, у памяшканьні й аб’екты арганізацыяў дзеля перасьледу асоб, якія зьдзейсьнілі злачынства, а таксама дзеля правядзеньня неабходных сьледчых дзеяньняў.
Адпаведны законапраект унёс Савет міністраў РБ.
У дакумэнце вызначаныя правы й абавязкі памежных войскаў. У прыватнасьці, супрацоўнікі памежнай варты атрымаюць права ўваходзіць у любы час у кватэры й дамы грамадзянаў, у памяшканьні й аб’екты арганізацыяў дзеля перасьледу асоб, якія зьдзейсьнілі злачынства, а таксама дзеля правядзеньня неабходных сьледчых дзеяньняў. Новыя паўнамоцтвы памежных войскаў увойдуць у сілу ў памежнай зоне.
http://www.polskieradio.pl/polonia/article.asp?tId=44377&j=6
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ