Падмена бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання — адзін з міфаў выбарчых кампаній у Беларусі. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 17 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«У двухтысячныя гады з’явіўся стойкі міф, які прыдумалі тыя, хто прайграў на выбарах, што падчас датэрміновага галасавання ўлады мяняюць бюлетэні ў скрынях», — сказала яна.

Паводле слоў Ярмошынай, «нічога падобнага не адбываецца». «Усе скрыні апячатваюцца, памяшканні знаходзяцца пад аховай міліцыі. Што яшчэ трэба прыдумляць?» — адзначыла яна.

Кампанія «За справядлівыя выбары» звярталася ў Цэнтрвыбаркам з просьбай дазволіць назіральнікам кругласутачна сачыць за захаванасцю скрыняў для галасавання. На думку прадстаўнікоў кампаніі, гэта перашкаджала б укідванню ў скрыні сфальсіфікаваных бюлетэняў. Аднак Цэнтральная камісія адмовіла ў такой просьбе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?