Станцыя метро «Няміга» аднавіла працу, паведамілі «НН» у міліцыі Мінскага метрапалітэна. Сапёраў выклікалі, каб праверыць забытыя кімсьці з пасажыраў рэчы.

Станцыя метро «Няміга» ў Мінску была закрытая прыблізна а 19-й гадзіне. Цягнікі на ёй не спыняліся. З вагона можна было разгледзець сапёраў са спецыяльным абсталяваннем і службовым сабакам. Прыблізна у цэнтры платформы каля адной з калонаў стаяў кейс чорнага колеру.

На перасадачнай станцыі метро «Кастрычніцкай» з'явіліся міліцэйскія патрулі з металашукальнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?