Як паведаміў "Еўрарадыё" кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, аўто, у якім ён знаходзіўся, на мінскай вуліцы Аэрадромнай атачылі міліцэйскія машыны. Разам з ім у аўто былі давераныя асобы -- Дзяніс Садоўскі і Зміцер Шухрай. Везлі агітацыйныя матэрыялы.

Яны адмовіліся выходзіць з аўто. Рымашэўскі праз мегафон звяртаў увагу мінакоў і кіроўцаў на затрыманне кандыдата ў прэзідэнты. Таксама ён пазваніў у міліцыю, бо людзі ў форме не прадставіліся і не тлумачылі свае дзеянні.

Непадалёк стаяў аўтазак і спецназ з аўтаматамі.

Першапачаткова прэтэнзіі да аўтамабіля ўзніклі ў ДАІ. Паведаміўшы Дзянісу Садоўскаму, што ягоны аўтамабіль забяруць на штрафную стаянку для праверкі, супрацоўнік ДАІ Юры Раманенка выклікаў спецназаўцаў, паведамляе радыё «Свабода». . Да машыны Садоўскага супрацоўнік ДАІ прычапіўся проста ў двары ля офіса БХД. «Спачатку няправільная паркоўка, пасля сказаў, што машына ў вышуку, — каментуе Павал Севярынец. — Паўтараецца гісторыя Змітра Дашкевіча. Правяраюць, ці можна націснуць на кандыдата».

Пасля гадзіннага затрымання на дарозе да машыны з Рымашэўскім падышоў супрацоўнік ДАІ і папрасіў дакументы -- нібы ёсць падазрэнне, што нумары падробленыя. Неўзабаве блакада скончылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?