22-гадоваму бразільскаму паўабаронцу барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ Рэнану Брэсану прадастаўлена беларускае грамадзянства.

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 снежня, паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас на цырымоніі закрыцця сезона-2010.

Сёлета Брэсан быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі. Ён першынстваваў таксама ў намінацыях «Найлепшы бамбардзір» (15 мячоў) і «Найлепшы паўабаронца».

Каб выступаць за зборную Беларусі, Брэсан павінен гуляць за мясцовыя клубы цягам пяці гадоў.

Беларускі этап кар’еры бразілец пачаў у 2007 годзе ў «Гомелі», а пасля заканчэння сезона-2009, калі каманда выбыла ў першую лігу, перайшоў у БАТЭ.

У 2009 годзе Брэсан заявіў, што гатовы выступаць за зборную,

а галоўны трэнер Бернд Штанге — што гатовы разглядаць футбаліста ў якасці кандыдата ў зборную пры ўмове прыняцця ім беларускага грамадзянства,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?