Паводле Даклада з 177 краінаў Беларусь па-ранейшаму займае 67 месца. Лідуе Нарвегія - які год запар. Пры канцы - Нігер. Расея апусцілася з 62 на 65 месца. Украіна займае 77-ае (2005 - 78), Казахстан - 79-ае (80). Балтыйскія краіны - у чацвёртай дзесятцы. Эстонія займае саракавую пазіцыю (год таму 38), Летува - 41-ую (39), Латвія - 45-ую (48). У суседкі Польшчы - 37 месца (мінус 1 пазіцыя). Наш ІРЧП складае 0,794 (на падставе дадзеных 2004 г.). Т. ч. у наступным годзе незалежна ад эканамічнае сітуацыі РБ на пэўны час можа перамясціцца з групы краінаў сярэдняга роўню ІРЧП у групу высокага. Мяжою ёсць індэкс 0,800. Прынамсі, Балгарыя і Румынія - найбяднейшыя краіны ЕС (з 2007 г.) ужо там. Аднак варта зазначыць, што з 2003 г., калі Беларусь адзіны раз у найноўшай суверэннай гісторыі патрапіла ў групу дзяржаваў-"багацеяў", мы страцілі 14 пазіцыяў. Тады РБ суседавала з Кубаю (52 месца). Цяпер паміж намі бездань шырынёю 17 месцаў. На карысць Кубы, як ні дзіўна (50, 2006), што застаецца ў элітным клюбе цягам апошніх гадоў.

Карацей кажучы, цікаўныя маюць ісці сюды - http://hdr.undp.org/hdr2006/report.cfm

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?