За Лукашэнку, паводле папярэдніх вынікаў, прагаласавалі 79,67% галасоў (5 млн 122 тыс. выбаршчыкаў),

пра гэта паведаміла сёння ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

За Рыгора Кастусёва аддалі свае галасы 1,97% выбаршчыкаў, за Аляксея Міхалевіча — 1,2%, Уладзіміра Някляева — 1,77%, Яраслава Раманчука — 1,97%, Віталя Рымашэўскага — 1,1%,

Андрэя Саннікава — 2,56%,
Мікалая Статкевіча — 1,04%, Віктара Цярэшчанкі — 1,08%, Дзмітрыя Уса — 0,48%.
Супраць усіх прагаласавалі 6,47% выбаршчыкаў.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, яўка склала 90,66%, што прыкладна на 2% больш, чым у 2006 годзе.

Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама паведаміла, што скаргаў па выніках выбараў у ЦВК пакуль не паступала.

Ад каго ж ім паступаць — апазіцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты збітыя і арыштаваны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?