Фота РІА "Новости".

Фота РІА "Новости".

Тое, што паспрабавалі ўчыніць учора ў Мінску, не дэмакратыя, а бандытызм, заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Вандалы і пагромшчыкі, яны страцілі чалавечае аблічча, проста азвярэлі, — сказаў Лукашэнка. — Вы бачылі, як паводзілі сябе нашы праваахоўнікі: яны стаялі цвёрда і дзейнічалі выключна ў рамках закона, яны абаранялі краіну і народ ад варварства і разрухі».

Паводле меркавання прэзідэнта, «пасля ўчарашніх падзей прыхільнікі, якія прагаласавалі за іх, хоць іх і не шмат, адвярнуцца ад гэтых пагромшчыкаў і бандытаў». «Не кажучы пра рэакцыю астатніх людзей на ўвесь гэты вэрхал», — дадаў ён.

Работнікі праваахоўных органаў цярпліва зносілі бязмежжа малойчыкаў да таго часу, пакуль у ход не пайшлі выбуховыя прыстасаванні, пагромы і збіванне грамадзян»,
 — сказаў Лукашэнка.

Ён заўважыў, што «ў любой цывілізаванай краіне такія дзеянні беспакаранымі не застаюцца». «На Захадзе ніхто не стаў бы цырымоніцца з такімі пагромшчыкамі», — перакананы Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?