«Някляеў знаходзіцца ў следчым ізалятары»,

— паведаміў Аляксандр Лукашэнка 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, адказваючы на пытанне журналіста «Еўрапейскага радыё для Беларусі».

«Няўжо дзеючы прэзідэнт не павінен ведаць, дзе знаходзіцца экс-кандыдат у прэзідэнты? Ласкава просім, хочаце пагаварыць з ім — у следчы ізалятар.

Вы думаеце, што мы яго выкралі і кудысьці павезлі? Не, такіх падарункаў не будзе больш», — сказаў Лукашэнка.
Ён таксама паведаміў, што 19 снежня на плошчы Незалежнасці было затрымана 639 чалавек.

«Вы лепш у мяне спытаеце пра іх, — сказаў Лукашэнка журналістам. — Мы ідэнтыфікавалі практычна ўсе асобы. Там старэйшых за 20 гадоў няма нікога. Былі некалькі, яны заўсёды на дэманстрацыі ходзяць. Калі дэманстрацыю хочуць дыскрэдытаваць, аператары заўсёды іх здымаюць. Гэтыя таксама былі, але ў асноўным — пацаны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?