Яго трымалі ў аблозе ад 5-й раніцы.

Офіс кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча на вул. Карла Маркса, 33 ад 5-й раніцы трымаюць у аблозе супрацоўнікі міліцыі і КДБ. Пра гэта паведаміў Мікіта Красноў, актывіст грамадскай кампаніі «Грамадзянін». Па яго словах, у офіс спрабавалі патрапіць АМАПаўцы і КДБэшнікі, яны падбіралі ключы да замка. Цяпер яны папярэдзілі тых, хто знаходзіцца ў офісе, што будуць штурмаваць дзверы. Яны чакаюць спецыяльнае абсталяванне. У офісе акрамя Краснова знаходзяцца Вячаслаў Дзіянаў і Павел Маркаўцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?