На адрас Беларускага ПЭН-Цэнтра прыйшоў з ісландскага ПЭН-Цэнтра са словамі падтрымкі. Ісландскія пісьменнікі таксама выказваюць пратэст з прычыны зняволення кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева

«Ад імя чальцоў ісландскага ПЭН-Цэнтра мы выказваем вам поўную падтрымку ў адстойванні вамі свабоды слова і іншых правоў чалавека ў вашай краіне.

Мы разам з вамі асуджаем арышт і жорсткае збіццё нашага калегі, паэта Уладзіміра Някляева і іншых праваабаронцаў і журналістаў. Мы занепакоеныя жорсткім абыходжаннем са спадаром Някляевым і тым, што ён утрымліваецца пад вартай.

Мы лічым найважнейшай неабходнасцю тое, каб сп. Някляеву была забяспечаная належная медыцынская дапамога, і ўжо адправілі ліст прэзідэнту Беларусіз заклікам неадкладна вызваліць сп. Някляева і правесці поўнае і аб’ектыўнае расследаванне па гэтай справе.

З павагай,
Сьён, старшыня Ісландскага ПЭН-Цэнтра
Хальдур Гудмундсан, намеснік старшыні
Эйнар Карасан, сакратар
Сігурб’ёрг Фрастардотыр
Гудмундур Андры Торсан
Лінда Вільх’яльмсдотыр
Сігурдур Пальсан

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру