На выбарчым участку № 104 Маскоўскага раёна Мінска будзе праведзены пералік бюлетэняў для галасавання. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў, адпаведнае рашэнне прыняла 21 снежня Цэнтральная камісія. Пералік бюлетэняў будзе праходзіць 22 снежня ў прысутнасці прадстаўнікоў раённых і Мінскай гарадской выбарчых камісій.

Лазавік растлумачыў, што нагодай для пераліку бюлетэняў паслужылі разыходжанні ў іх колькасці.

«Праца камісіі на гэтым участку насіла канфліктны характар. Прадстаўнікі апазіцыі, якія ўваходзілі ў камісію, а таксама з’яўляліся назіральнікамі, спрабавалі справакаваць скандал», — сказаў ён.

У той жа час Лазавік адзначыў, што пералік галасоў на адным участку не зможа паўплываць на вынікі выбараў у цэлым па краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?