Зроблена яна на аснове даламіту.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 21 снежня ў Мінску паведаміў начальнік упраўлення «Цэнтр» ГВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Генадзь Фралоў.

Паводле яго слоў, гэтую сумесь плануецца апрабаваць у асабліва складаных умовах надвор’я, калі падчас галалёдзіцы пойдзе дождж. Новы супрацьгалалёдны матэрыял прапанавалі вучоныя Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Як паведаміў Фралоў, 150 тон такой сумесі вырабленыя на сталічным асфальтабетонным заводзе. Ён заўважыў, што такі супрацьгалалёдны матэрыял можа ўжывацца толькі ў рэдкіх выпадках з прычыны яго дарагоўлі — каля 700 тыс. за тону, у той час як тона інгібіраванага супрацьгалалёднага матэрыялу, што ўжываецца ў Мінску, каштуе 93 тыс. рублёў.

Як паведаміў спецыяліст, інгібіраваны супрацьгалалёдны матэрыял, распрацаваны Інстытутам агульнай неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ужываецца ў сталіцы з 2003 года. Для яго вытворчасці выкарыстоўваюцца солі камбіната «Беларуськалій», мадыфікаваныя спецыяльнымі складамі. Паводле яго слоў, «гэты матэрыял мае нізкі ўзровень убірання вільгаці, павялічана яго здольнасць плавіцца і зніжана экалагічная небяспечнасць». Паводле меркавання Фралова, «ён меней шкодны, чым злучэнне пяску і солі».

Спецыяліст дадаў, што кошт супрацьгалалёднага матэрыялу вышэйшы, але ён мае шэраг пераваг у параўнанні з ужываннем пясчана-саляных сумесяў. Паводле яго слоў, гэтыя сумесі засмечваюць вуліцы, пясок засмечвае ліўневыя каналізацыі і рэчышча Свіслачы, соль назапашваецца на зялёных зонах. Акрамя гэтага, «самую вялікую шкоду наносяць сілікаты, трапляючы ў арганізм чалавека праз лёгкія».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру