Самога Рымашэўскага пакідаюць пад вартай на тыдзень, паведаміў адвакат. Пра гэта расказала карэспандэнту «Нашай Нівы» жонка кандыдата ў прэзідэнты Наста Рымашэўская.

Яна расказала, са спасылкай на словы адваката, што яе мужа дапытвалі сёння больш за шэсць гадзінаў (з 10:30 да 17:00), але допыт нічога не даў. Тым не менш, адвакат заявіла Насце Рымашэўскай, што яе муж пакінуты пад вартай на тыдзень, а яго лёс будзе залежаць ад паказанняў іншых затрыманых.

У сваю чаргу маці Віталя Рымашэўскага расказала НН, што сёння падчас наведвання будынка КДБ (каб аддаць перадачу сыну) яна бачыла,

як па калідорах будынка ў атачэнні людзей у цывільным хадзілі кандыдаты ў прэзідэнты Яраслаў Раманчук і Віктар Цярэшчанка.

Магчыма, яны праходзяць у якасці сведкаў па справе іншых кандыдатаў у прэзідэнты.

Яна таксама паведаміла, што да 80-гадовай бабулі Рымашэўскага, якая жыве ў вёсцы ў Бабруйскім раёне, наведваліся супрацоўнікі спецслужбаў і цікавіліся фактамі з жыцця ўнука.

На пытанне жанчыны навошта ім усё гэта трэба, яны адказалі,

што Віталя Рымашэўскага падазраюць у тым, што сарваў сцяг з сельсавета.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?