Беларускія сацыял-дэмакраты паспрабавалі правесьці ў цэнтры Менску пікет на знак салідарнасьці з палітзьняволенымі. Каля 12.00 актывіст Беларускаай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Барысаву Алесь Абрамовіч і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Алесь Гаўрусеў выйшлі да Дому ўраду на плошчу Незалежнасьці з плякатамі «Свабоду Казуліну і іншым палітзьняволеным», «Свабоду Дашкевічу і Севярынцу».

Пікетоўцам удалося прастаяць менш за хвіліну. Да іх падышлі ахоўнікі Дому ўраду і канфіскавалі плякаты, але ня сталі затрымліваць удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі.

У размове з журналістамі А.Абрамовіч заявіў, што гэткія акцыі салідарнасьці будуць працягвацца, пакуль ня вызваляць палітвязьняў.

Нагадаем, што за аналягічную акцыю 26 кастрычніка каля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта А.Абрамовіч быў арыштаваны на 15 сутак.

Фота БелПА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?